Падлеткам забароняць жаваць нікацінавыя сумесі


Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўхваліла праект пастановы, якая абмяжоўвае і забараняе продаж вырабаў, у складзе якіх няма тытуню, але ёсць нікацін. Пра гэта паведамляе TUT.by.

З 2015 года ў Беларусі забароненыя вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, прызначаных для смактання або жавання. Але зараз набыла папулярнасць бестытунёвая жавальная сумесь, якая ўтрымлівае нікацін. Паколькі ў іх адсутнічае тытунь, яны не трапляюць пад забарону.

Аб’ектыў
У Беларусі становіцца папулярны снус?
2019.11.29 22:22

Як адзначыў падчас нарады 15 студзеня прадстаўнік МАРГ Міхаіл Жыган, такія вырабы дастаткова папулярныя сярод моладзі. Былі выпадкі, калі людзі труціліся сумесямі.

У выніку быў распрацаваны праект пастановы, якая забараняе продаж нетытунёвых вырабаў з нікацінам няпоўнагадовым.

Гэтую прапанову падчас нарады падтрымалі таксама прадстаўнікі «British American Tobacco».

Аб’ектыў
Продаж вэйпаў забаранілі ў Нью-Ёрку. А што ў Беларусі?
2019.11.27 22:37

«Вельмі важна забараніць яго продаж моладзі», – адзначыў намеснік дырэктара кампаніі Сяргей Красоўскі.

Паводле яго, ёсць пытанні і з тэхнічным рэгуляваннем гэтага прадукту. Красоўскі заявіў, што неўзабаве ў Беларусі можа з’явіцца нацыянальны ДАСТ, які будзе рэгуляваць склад гэтых вырабаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў