Падлетка, які даў аплявуху гарадавому, не пакараюць


29 лістапада камісія ў справах няпоўнагадовых Адміністрацыі Завадскога раёну Менску разглядала справу «аб збіцці» помніка гарадавому, піша TUT.BY.

16-гадовага падлетка, які даў аплявуху царскаму паліцэйскаму, не пакараюць, бо камісія не знайшла ў ягоных дзеяннях «складу правапарушэння». Падставаю для прыняцца такога рашэння стаў адказ Менгарвыканкаму аб тым, што помнік гарадавому не з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Нагадаем, што нядаўна на афіцыйным youtube-канале МУС з’явілася відэа, на якім маладзён просіць прабачэння ў помніка гарадавому. На хлопца таксама склалі пратакол за дробнае хуліганства. Байнэт адрэагаваў на такія дзеянні МУС флэшмобам #памятникпрости.

28 лістапада стала вядома, што кіраўнік Упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгій Яўчар страціў сваю пасаду. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, яго звольнілі праз скандал з падлеткам і іміджавыя страты МУС.

Замест выбачэнняў: з’явілася петыцыя за знос помніка гарадавому ў Менску

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары