Падчас выбуху на заводзе піратэхнікі ў Расеі мог загінуць беларус


Да раніцы суботы ратаўнікі разабралі 80 % завалаў. Фота – Антон Ваганаў / ТАСС

У пятніцу на заводзе па вытворчасці піратэхнікі і кемпінгавай мэблі «Авангард» у Гатчыне пад Санкт-Пецярбургам адбыўся выбух, у выніку якога загінула чатыры чалавекі.

Прэсавая служба кіраўніцтва Ленінградскай вобласці ў размове з ТАСС выказала меркаванне, што адной з ахвяраў стаў грамадзянін Беларусі.

«Пацверджаны загінулы: мужчына, трэба меркаваць, грамадзянін Беларусі», – заявілі ў прэсай службе.

Ад выбуху пацярпелі яшчэ сем асобаў – у тым ліку, мінакі і жыхары суседніх дамоў.

На месцы выбуху працягваецца разбор завалаў. Фота – ТАСС

ДД

Глядзі таксама
Каментары