40-гадовы Сяргей Д. атрымаў шматлікія траўмы: пераломы рэбраў, чэрапна-мазгавую траўму і вывіх пляча. Мужчыну шпіталізавалі ў больніцу Дамадзедава. Пра гэта паведаміў life.ru.
«Белсат» правярае інфармацыю. Пакуль у пасольстве Беларусі ў Маскве і ў шпіталі не падымаюць слухаўку.
Ахвярамі ўрагану сталі 13 асобаў, у тым 11-гадовае дзіця. Каля 80 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Моцны лівень з навальніцамі і парывістым ветрам пачаўся ў Маскве ў панядзелак. У розных раёнах гораду зафіксаваныя выпадкі падзення дрэў і рэкламных шчытоў, адзін з прыпынкаў грамадскага транспарту вырвала з зямлі.
https://twitter.com/isguare/status/869173343790018561
ДР belsat.eu