Аляксандр Класкоўскі пра новы дэкрэт
На сайце Міністэрства па падатках і зборах з’явілася інфармацыя пра тое, як будзе вяртацца збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.
Працэдура вяртанне сродкаў будзе праводзіцца на падставе пісьмовай заявы зацікаўленай асобы, з прадастаўленнем пашпарту або іншага дакументу, які сведчыць асобу, гаворыцца на сайце ведамства.
Грошы вернуць на рахунак у беларускім банку або наяўнымі з касы падраздзялення «Беларусбанку».
25 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт №1, у які не ўвайшлі нормы аб збіранні з працаздольных непрацуючых грамадзянаў «падатку на дармаедаў».
Дэкрэт №1 прадугледжвае, што ўрад павінен будзе ўсталяваць прагнозныя паказчыкі па садзейнічанню занятасці, а мясцовыя органы ўлады забяспечыць «індывідуальную працу з грамадзянамі на месцах пры правядзенні працы па іх працаўладкаванні і рэсацыялізацыі асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця».
«Падатку на дармаедаў» у новым дэкрэце няма. Замест гэтага з 1 студзеня 2019 года так званыя «дармаеды» будуць аплочваць паслугі, якія субсідуюцца дзяржавай, па іх поўным кошце.
Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі ў эфіры «Белсату» пракаментаваў увядзенне новага дэкрэту (гл. відэа вышэй).
НМ, belsat.eu