Пад ціскам масавых пратэстаў улады Гон-Конгу прыпынілі прыняцце закону аб экстрадыцыі


Улады Гон-Конгу адклалі на нявызначаны тэрмін прыняцце паправак у закон аб экстрадыцыі ў Кітай. Намер прыняць гэты заканапраект раней выклікаў масавыя акцыі пратэсту, на вуліцы выйшлі сотні тысяч чалавек. Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэта былі самыя маштабная пратэсты з 1997 года, калі Брытанія вярнула горад пад кантроль Кітая. Пры вяртанні былой брытанскай калоніі Кітаю Гон-Конг захаваў асаблівы аўтаномны статус, які кіруецца прынцыпам «адна краіна – дзве сістэмы». У Гон-Конгу свае законы, правы і свабоды яго жыхароў абаронены лепш, чым у мацерыковым Кітаі.

Пратэсты ў Гон-Конгу. Крыніца – REUTERS/Athit Perawongmetha

Закон аб экстрадыцыі, які збіраліся прыняць улады, дазволіць экстрадаваць жыхароў гораду нават у тыя краіны, з якімі ў Гон-Конгу няма пра гэта дагавора, у тым ліку ў мацерыковую частку Кітая. Сярод экстрадаваных апынуцца ўцекачы з мацерыка, якія крытыкуюць кітайскія ўлады і якія хаваюцца ад пераследу ў Гон-Конгу. Крытыкі папраўкі лічаць, што ў кітайскай судовай сістэме права людзей, якіх экстрадуюць, апынуцца неабароненымі, а сам Гон-Конг страціць сур’ёзную долю аўтаноміі.

Масавыя пратэсты ў Гон-Конгу: паліцыя ўжывае газ і гумовыя кулі

На гэтым тыдні пратэстоўцы блакавалі вуліцы каля ўрадавых будынкаў. Паліцыя Гон-Конгу ўжывала супраць дэманстрантаў пярцовы газ, дубінкі і гумовыя кулі. Пасля жорсткага разгону пратэстоўцаў 12 чэрвеня людзі працягвалі выходзіць на акцыі салідарнасці з дэманстрантамі з плакатамі «Не страляйце».

Салідарнасць ў Гон-Конгу. REUTERS/Jorge Silva TPX IMAGES OF THE DAY

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары