Пад Шатунова і Агурбаш апазіцыя праводзіць фінальны пікет ля Камароўскага рынку


Апазіцыйны і праўладны пікеты ў Менску. Фота: belsat.eu

Прадстаўнікі беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў 16 лістапада праводзяць адзін з апошніх перадвыбарчых пікетаў каля Камароўскага рынку ў Менску.

Сярод удзельнікаў акцыі былі заўважаныя сустаршыні БХД Віталь Рымашэўскі і Вольга Кавалькова, кіраўнікі ПБНФ і «Руху за свабоду» Рыгор Кастусёў ды Юрась Губарэвіч адпаведна, былы і дзейны кіраўнікі АГП Анатоль Лябедзька ды Мікалай Казлоў, лідарка МХД Надзея Гацак, намеснік старшыні партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук ды іншыя.

Рыгор Кастусёў падчас пікету. Фота: belsat.eu

Асаблівасцю пікету стала тое, што адначасова з ім праводзіўся пікет з імправізаваным канцэртам ад «Белай Русі», падчас якога песні расейскай і беларускай эстрады (Анжаліку Агурбаш, Юрыя Шатунова і іншыя) заглушалі апазіцыянераў, не даючы ім камунікаваць з выбарнікамі.

Мітынг . Мінск. #БХД

Opublikowany przez Виталий Рымашевский Sobota, 16 listopada 2019

Прадстаўнікі апазіцыйных партыяў, тым не менш, спрабавалі размаўляць з выбарнікамі, раздавалі агітацыйныя матэрыялы, збіралі подпісы пад сваймі прапановамі, а часам нават спрабавалі загітаваць на свой бок і перакрычаць праўладны мітынг.

«На канцэрт нагналі студэнтаў. Для іх быў відавочны выбар у працоўны дзень, ці заставацца на занятках, ці пайсці на гэтую прынудзілаўку. Як толькі афіцыйная частка скончылася, гэтых студэнтаў здзьмула, як ветрам, і зараз абсалютна пустыя пікеты «Белай Русі» стаяць. Але музыка працягваецца, глушыць і не дае выступаць кандыдатам ад Правацэнтрысцкай кааліцыі. Мы з мегафонамі, але цяжка на такім фоне, каб людзі нешта пачулі», – заявіў у каментары belsat.eu Юрась Губарэвіч.

Удзельнікі праўладнага пікету. Фота: belsat.eu

Калі не апазіцыя, то «расейскі свет»

Палітык падкрэсліў, што з прычыны вялікіх перашкодаў уладаў за гэтую кампанію не атрымалася зрабіць шмат чаго з запланаванага. Тым не менш, паводле яго, апазіцыянеры прайшлі дзясяткі тысячаў кватэраў, сустрэліся з вялікай колькасцю людзей.

«Людзі ў Беларусі гэтак жа, як і мы, чакаюць зменаў. Але не вераць у тое, што перамены можа прынесці дзейная ўлада. Вельмі вялікі недавер і да найвышэйшага кіраўніцтва, і да тых стаўленікаў, якіх улада прапіхвае ў Палату прадстаўнікоў», – адзначыў старшыня «Руху за свабоду».

Агітацыйны стэндэ Генадзя Давыдзькі. Фота: belsat.eu

На яго думку, людзям важна даносіць альтэрнатыву ўлада ў ручным рэжыме, размаўляючы з кожным чалавекам, бо пяціхвілінныя выступы на дзяржаўным тэлебачанні «кардынальна змяніць нічога не могуць».

Юрась Губарэвіч таксама мяркуе, што калі апазіцыя не будзе працаваць з людзьмі, яе месца зоймуць сілы, якія таксама будуць выступаць супраць дзейных уладаў краіны, але адначасова будуць падтрымліваць «расейскі свет».

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары