Пад Светлагорскам пратэстуюць супраць цэлюлознога камбіната. Стрым з грамадскага абмеркавання


Жыхары Якімавай Слабады трэці тыдзень пратэстуюць супраць цэлюлознага заводу: у людзей баліць горла і ідзе кроў з носа. Сёння распачаліся грамадскія слуханні вакол праблемы.

25 снежня жыхары вёскі Якімава Слабада выйшлі на пратэст з патрабаваннем вырашыць праблему са «смярдзючым заводам»: вяскоўцы скардзяцца на непрыемны пах, які ідзе з заводу беленай цэлюлозы, што быў нядаўна тут пабудаваны.

Супольны беларуска-кітайскі праект каштаваў сотні мільёнаў долараў, але запрацаваў цішком, без помпы напрыканцы мінулага года.

Людзі кажуць пра боль у горле і кашаль. У некаторых ідзе нават кроў з носа. Жыхары патрабуюць забяспечыць сталы экалагічны кантроль за прадпрыемствам і мінімізаваць шкодныя выкіды.

Сёння ў вёсцы распачалося грамадскае абмеркаванне праблемаў, якія выклікае прадпрыемства. Стрым з залі паседжання ладзіць журналістка Ларыса Шчыракова.



ДД

Стужка навінаў