Пад навагоднім віншаваннем Лукашэнкі непадабаек нашмат больш, чым падабаек


Сярод беларускіх тэлеканалаў, якія апублікавалі ў YouTube навагоднія віншаванні Аляксандра Лукашэнкі, «СТВ» і «ОНТ». Відэа сабралі вялікую колькасць непадабаек.

У YouTube віншаванні Аляксандра Лукашэнкі апублікавалі толькі «СТВ» і «ОНТ», БТ адмовіўся ад публікацыі. Адметна, што колькасць непадабаек пад відэа нашмат большая за колькасць падабаек. Гэтак на «СТВ» на момант публікацыі гэтага матэрыялу, 2 тысячы падабаек і 3,2 тысячы непадабаек. На «ОНТ» негатыўна выказаліся на словы Лукашэнкі ажно 4,6 тысячы карыстальнікаў, у той час як колькасць падабаек амаль у тры разы меншая – 1,7 тысячаў.

На канале БелТА пад віншаваннем Лукашэнкі ўсяго 79 падабаек, а непадабаек 106.

Hавiны
Навагодні Лукашэнка. Што казаў кіраўнік Беларусі ў сваіх віншаваннях
2020.01.01 09:46

У Расеі лічыльнікі адключылі

Буйнейшыя расейскія тэлеканалы, сярод якіх «Первый канал», холдынг ВГТРК (тэлеканалы «Россия 1» і «Россия 24»), а таксама каналы «НТВ» і «RT» прыбралі пад навагоднім віншаваннем Уладзіміра Пуціна на YouTube лічыльнікі падабаек і непадабаек, піша DW.com.

Інтэрнэт-выданне «Открытые медиа» адзначае, што такую захаду робяць ужо другі год запар. Пры гэтым сёлета ў пэўны момант віншаванне Пуціна на YouTube-канале «НТВ» назбірала 34 тысяч адмоўных і толькі 10 тысяч станоўчых ацэнак. Пазней гузікі «падабаецца» / «не падабаецца» прыбралі, зачынілі магчымасць і пакінуць каментар.

Падобная сітуацыя і на канале «Первого канала». Па стане на 13 гадзіну 1 студзеня карыстальнікі пад віншаваннем Пуціна пакінулі 66 тысяч непадабаек і 12 тысячах падабаек.

Hавiны
У навагодняй прамове Лукашэнка назваў галоўнае дасягненне беларусаў за апошнія 20 гадоў
2019.12.31 23:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў