Тэлеканал АНТ у сваю сюжэце паведаміў падрабязнасці забойства індывідуальнага прадпрымальніка ў Гарадзенскім раёне.
Як паведамляецца, мужчына быў забіты ў вёсцы Чэхаўшчына.
Мясцовыя жыхары адзначаюць, што забойства было запісанае адной з камераў відэаназірання, якія стаяць у паселішчы.
Паводле іх, на кадрах каля 22:00 14 студзеня бачныя выбліскі ад стрэлаў. Але шуму стрэлаў вяскоўцы не чулі.
Затым на відэа бачна, як невядомы чалавек пабег у бок Горадні.
Забітаму было 55 гадоў. Па факце забойства распачатая крымінальная справа.
МГ belsat.eu