Па справе аб «бруднай» расейскай нафце затрымалі чатырох чалавек


Міністр энергетыкі Аляксандр Новак завіў, што па справе аб забруджванні сыравіны ў нафтаправодзе «Дружба» затрымалі чатырох чалавек, матэрыялы перададзеныя ў пракуратуру. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Скандал вакол паставак няякаснай нафты пачаўся 19 красавіка. У гэты дзень дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці нафты, што паступае па нафтаправодзе з Расеі. З улікам гэтага 21 красавіка канцэрн «Белнафтахім» прыняў рашэнне часова абмежаваць экспартныя пастаўкі нафтапрадуктаў. 22 красавіка Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод паведаміў, што расейская нафта кепскай якасці прывяла да выхаду са строю дарагога абсталявання. Праз кепскую якасць нафты Польшча і Украіна адмовіліся прымаць яе і прыпынілі транзіт праз сваю тэрыторыю.

«Транснафта» прызнала забруджанасць нафты і заявіла, што вырашыць праблему ў самыя кароткія тэрміны. Пазней у кампаніі выказалі здагадку, што прадукцыя магла быць забруджаная наўмысна.

Hавiны
Мазырскі НПЗ так і не распачаў нафтаперапрацоўку чыстай нафты
2019.05.06 18:03

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў