Мазырскі НПЗ так і не распачаў нафтаперапрацоўку чыстай нафты


ААТ «Мазырскі НПЗ» працягвае цягам панядзелка 6 траўня, тэхналагічны працэс замяшчэння «бруднай» нафты на прынятую ў нядзелю нафту, якая адпавядае нарматывам. Раней у канцэрне спадзяваліся, што ў самым пачатку тыдня пачнецца праца з чыстай нафтай.

«Якасная расейская нафта паступіла на завод у нядзелю. Сёння працягваецца прамыванне тэхналагічнага абсталявання ад «бруднай» нафты і ідзе яе замяшчэнне на «чыстую» нафту», – распавёў прадстаўнік прэс-службы канцэрну.

У сувязі з гэтым, перапрацоўка нафты на Мазырскім НПЗ пакуль не пачыналася, адзначыў прадстаўнік канцэрна, паведамляе interfax.by.

Кандыцыйныя расейская нафта па нафтаправодзе «Дружба» пачала паступаць на тэрыторыю Беларусі днём 2 траўня пасля таго, як 30 красавіка Беларусь цалкам спыніла прапампоўванне нафты для вывядзення забруджанай арганічнымі хларыдамі нафты з расейскага і беларускага ўчасткаў нафтаправоду «Дружба».

Паводле прагнозу «Гомельтранснефть Дружба», аднаўленне транзіту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі ў Еўропу з загрузкай на ўзроўні 60-65 % чакаецца толькі 10-11 траўня.

Абодва беларускі НПЗ – ААТ «Мазырскі НПЗ» і ААТ «Нафтан» паведамілі пра пагрозу пашкоджання абсталявання і амаль на 50 % скарацілі аб’ёмы нафтаперапрацоўкі, а таксама вымушана прыпынілі экспарт светлых нафтапрадуктаў ва Украіну, Польшчу і краіны Балтыі.

Мінэнерга Расеі пацвердзіў факт забруджвання расейскай нафты дзіхлорэтанам – таксічнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца як растваральнік тлушчаў і парафінаў, якое мае моцныя каразійныя ўласцівасці. Паводле «Транснефть», забруджванне адбылося на ўчастку Самара-Унеча і стала вынікам наўмысных дзеянняў. Пры Мінэнерга РФ створаныя камісіі, якія вядуць расследаванне інцыдэнту.

У «Белнафтахіме» паведамляюць, што на тэрыторыі нашай краіны сабралася больш за 1 мільён тон няякаснай нафты. Сумарны абʼём забруджанай сыравіны, які знаходзіцца ў нафтаправодах на тэрыторыі Расеі, Беларусі, Польшчы і Украіны ацэньваецца канцэрнам у 5 мільёнаў тон.

«Белнафтахім» думае, што рабіць з наступствамі няякаснай нафты з Расеі

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары