Працаваць над стужкай паводле раману «Возера радасці» будзе рэжысёр беларускага паходжання Аляксей Палуян, які стала жыве і працуе ў Нямеччыне.
Пра экранізацыю раману Віктар Марціновіч напісаў у «Фэйсбуку»:
«Мы сустрэліся з Аляксеем у 2016-м годзе, напярэдадні я праглядзеў ягоныя працы і яны ўразілі мяне мастацкай дасканаласцю і адсутнасцю родавых траўмаў, уласцівых для беларускага кінематографу эры серыяльнага дабрабыту. Мы падпісалі паперы і прагаварылі вузлавыя моманты, якія тычацца фільму. Кіно робіцца ў фармаце фестывальнага кароткага метра. Пра бюджэт, аператара і тэхніку, якія Аляксей вязе з Нямеччыны, вам лепей распавядзе сам рэжысёр. Для пастаноўкі абраная толькі частка сюжэту, якая распавядае пра Ясіна дзяцінства, пры сцэнарнай распрацоўцы па ўзгадненні са мной зменены шэраг абставінаў раману, дзея перанесена ў чароўную беларускую вёсачку (усё іншае – не мае таямніцы, то змаўкаю)».
Пісьменнік не выключае, што ў фільме будзе гучаць музыка Сяргея Доўгушава, які Віктару Марціновічу падаецца «сапраўдным скарбам сучаснай Беларусі, вартым шырокай папулярызацыі за мяжой».
Сам пісьменнік мае зняцца ў адным з эпізодаў стужкі, яго запрасілі на здымачную пляцоўку 16 кастрычніка.
Віктар Марціновіч у «Размове дня»
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак з «Фэйсбуку» Віктара Марціновіча