На тэлеканале «Беларусь-1» 2 чэрвеня адбудзецца прэм’ера мастацкага фільм «Патруль 113», які прымеркаваны да 100-годдзя ўнутраных войскаў Беларусі.
Галоўныя героі стужкі – чатыры байца ўнутраных войскаў, якія «забяспечваюць парадак на вуліцах роднага гораду». Па сюжэце ім прыйдзецца сутыкнуцца ў сваёй працы не толькі з хуліганамі, але і з крымінальнымі аўтарытэтамі.
Як раней паведамлялі беларускія СМІ, у здымках «Патруля 113» прымалі ўдзел каля 100 вайскоўцаў унутраных войскаў, спецназаўцы і байцы спецыяльнага атраду хуткага рэагавання. Прафесійных актораў у кінастужцы не будзе.
2 июня, в субботу, на телеканале «Беларусь 1» в 13:15 состоится премьера художественного фильма «Патруль…
Opublikowany przez МВД Беларуси Środa, 30 maja 2018
Рэжысёр – Сяргей Лебядзеў. Раней ён зняў дакументальную стужку «На мяжы магчымага» – пра іспыты спецназаўцаў.
ІІ, belsat.eu