«Па 500, санкі ды ўнукаў». Чаго беларусы просяць у Каляднага Дзеда?


Belsat.eu выйшаў на вуліцы, каб дазнацца ў мінакоў, пра якія падарункі на Каляды і Новы год яны мараць.

Каляды – час марыць. Напярэдадні святаў Belsat.eu вырашыў даведацца ў мінакоў, які падарунак на Новы год быў бы для іх самы жаданы. Некаторыя казалі аб «проста падарунку», іншыя згадвалі традыцыйныя здароўе і шчасце.

– Я б хацеў атрымаць у падарунак санкі, – кажа маленькі беларус.

– Па 500 вельмі хацелася б, – ці то ўсур’ёз, ці то жартуе мужчына.

Маладая жанчына сама сабе жадае мужа. А жанчына сталага веку сказала, што хоча ўнукаў – хоць у яе іх ужо пяцёра.

– Ой, усё адно нічога лепш не будзе, будзе толькі горш! – песімістычна мяркуе іншы мінак.

Стужка навінаў