П'яны юнак у Лідзе абстраляў з газавага пісталету тры аўтобусы з пасажырамі


8 сакавіка хлопец 1999 года нараджэння абстраляў з кватэры на першым паверсе вокны трох маршрутных гарадскіх аўтобусаў і аўта, падае прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

Кіроўца легкавіка першы звярнуўся ў міліцыю з заявай аб тым, што ў яго машыну трапіў камень, пашкодзіўшы шкло.

Праз некаторы час у міліцыю пачалі паступаць паведамленні аб падобных выпадках: кіроўцы гарадскіх аўтобусаў выяўлялі характэрныя пашкоджанні на шкле.

Адзін з трох аўтобусаў, па якім страляў хлопец. Фота – newgrodno.by

На месцы здарэння міліцыянты ўсталявалі, што пашкоджанні наносілі ня камяні, а стралок.

У выніку абстрэлу ў аўтобусах пашкоджана шэсць вокнаў, а таксама пярэдняя бакавая шыба ў аўтамабілі.

Прастрэленая шыба аднаго з аўтобусаў. Фота – newgrodno.by

У момант стрэлу ў аўтобусах былі пасажыры, а на заднім сядзенні аўта знаходзілася дзіця. Аднак ніхто не пацярпеў.

Нецвярозага стралка затрымалі. На яго завялі крымінальную справу за хуліганства. Хлопцу пагражае да трох гадоў зняволення.

ДД

Стужка навінаў