28-гадовая дзяўчына нападпітку вярталася дадому і ў пэўны момант ёй падалося, што наперадзе ідзе ейны былы хлопец. Маладзён нібыта зайшоў у пусты будынак былой кавярні, дзяўчына пайшла «за ім».
Пераадолеўшы агароджу, яна разбіла вокны і пралезла ўсярэдзіну, перавярнула стол. Пазней у адным з двароў ёй падалося, што былы прыпаркаваў сваё аўта. Буянка вырвала дзвярныя ручкі, зламала антэну, а забраўшыся ў салон, пашкодзіла прыборную панэль і сарвала люстэрка задняга віду, праз што трэснула лабавое шкло.
На гэтым яна не спынілася. Дастаўшы з багажніка дызельнае паліва і маторны алей, дзяўчына выліла рэчыва на асфальт, пасля чаго пайшла шукаць экс-бойфрэнда ў адную з кватэраў бліжэйшага дому.
У пад’ездзе яна паспрабавала вырваць паштовую скрыню, сарвала дзвярны званок і грукала ў першыя дзверы, на якія натрапіла. Гаспадыня выклікала міліцыю.
У судзе дзяўчына прасіла прабачыць яе і раскаялася. Шкоду сплаціла, віну цалкам прызнала. Ёй прысудзілі адзін год папраўчых працаў паведамляе checherskivestnik.by.
ДР belsat.eu