П'янага бульдазерыста ледзь не парэзаў на кавалкі кормаўборачны камбайн


58-гадовы камбайнер наехаў падчас нарыхтоўкі кукурузы на сілас на 54-гадовага пʼянага бульдазерыста.

Здарэнне адбылося 16 кастрычніка каля вёскі Крэчаўцы (Валожынскі раён). Камбайнер быў цвярозы.

Бульдазерыста даставілі ў шпіталь з ірванымі ранамі.

Паводле прэс-службы УУС Менаблвыканкаму, раніцай гэтага ж дня бульдазерыста адхілілі ад працы, бо мужчына быў пʼяны.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў