Няякасная расейская нафта дасягнула еўрапейскіх НПЗ


Нафтаперапрацоўчыя заводы Еўрапейскага звязу атрымалі няякасную расейскую нафту. Пра гэта праінфармавала са спасылкай на свае крыніцы спецыялізаванае выданне enkorr.

«Нафта з павышаным утрыманнем арганічных хларыдаў дасягнула НПЗ у Нямеччыне, які знаходзіцца на паўночнай галіне нафтаправода» Дружба«. Гэта ж нафта дасягне Вугорскага НПЗ групы MOL», – гаворыцца ў паведамленні.

Суразмоўца enkorr у кампаніі «Укртранснафта» выказаў здагадку, што рэакцыя прадстаўнікоў НПЗ на няякасную нафту будзе агучаная, калі ў Еўразвязе завершацца велікодныя святы і людзі выйдуць на працу.

Паводле выдання, сама «Укртранснафта» вырашыла не назапашваць няякасную расейскую нафту ў сваіх рэзервуарах з-за боязі карозіі.

Нафтаправод «Дружба» дазваляе пампаваць сыравіну з Расеі ў Еўразвяз, у Беларусі «Дружба» разгаліноўваецца на дзве часткі: паўночную (па тэрыторыі Польшчы, Нямеччыны, Латвіі і Літвы) і паўднёвую (па тэрыторыі Украіны, Чэхіі, Славакіі, Вугоршчыны і Харватыі).

Расейская нафта пашкодзіла Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары