Нявызначанасць у галасаванні па плане brexit павялічвае пагрозы для Тэрысы Мэй


Правал галасавання па плане Brexit, які Тэрыса Мэй узгадніла з уладамі ЕЗ, можа каштаваць ёй пасады прэм’ер-міністр. Пры гэтым Мэй папярэджвае, што ў выпадку яе сыходу да ўлады можа прыйсці блізкі да сацыялістаў Джэрэмі Корбін.

У інтэрвʼю выданню The Daily Mail Тэрыса Мэй папярэджвае, што афіцыйны Лондан не можа сабе дазволіць прыход да ўлады ў Вялікай Брытаніі апазіцыі. Таму, на яе думку, Палата абшчын мусіць падтрымаць распрацаваны ёю і ўзгоднены ў Бруселі план па выхаду Лондану з Еўрапейскага звязу.

«Гэта азначала б сурʼёзную пагрозу стварэння сітуацыі нявызначанасці для краіны, з рэальнай рызыкай адмовы ад Brexit або сыходу з Еўрапейскага Звязу без дамоўленасцяў», – падкрэсліла яна.

У сваю чаргу апазіцыйная Лейбарысцкая партыі і яе лідар Джэрэмі Корбін заклікаюць абʼявіць вотум недаверу Тэрысе Мэй, у выпадку, калі яе план не будзе ўзгоднены падчас галасавання. Гэта, адзначае Daily Mail, дазволіць ім разлічваць на поспех у спробах дамагчыся паўторнага рэферэндуму ў Вялікай Брытаніі. Рызыка правалу галасавання па плане Тэрысы Мэй павялічваецца ў сувязі і з тым, што сярод тых, хто гатовы аддаць свой голас супраць плану ёсць нямала прадстаўнікоў і партыі прэмʼера – Кансерватыўнай партыі.

Таму для таго, каб галасаванне прайшло паспяхова, Тэрысе Мэй неабходна атрыманне галасоў больш за 100 дэпутатаў, як з уласнай партыі, так і ад лейбарыстаў.

Праціўнікі плана Тэрысы Мэй лічаць, што ў адпаведнасці з ім Вялікая Брытанія застанецца залежная ад шэрагу правілаў і прынцыпаў рэгулявання еўрапейскага заканадаўства. Пры гэтым Брытанія пакіне еўрапейскую мытную і рыбалавецкую прастору. А такі варыянт лічаць недапушчальным як прыхільнікі радыкальнага разрыву з ЕЗ, так і тыя, хто падтрымлівае мяккі выхад з Еўрапейскага Звязу.

Нявызначанасць вакол галасавання па плане Brexit у палаце абшчын, сцвярджае The Daily Mail, робіць наступны тыдзень «адным з самых важных у гісторыі брытанскай палітыкі з часоў Другой Сусветнай вайны».

Hавiны
ЕЗ і Брытанія разлічваюць дамовіцца да канца году
2017.11.11 14:53

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў