7 снежня сталі вядомыя новыя імёны людзей, якія далучыліся да стачкі.
Вядучы інжынер «Нафтан» па прыёмцы абсталявання Юрый Гашаў далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Ён патлумачыў сыход у стачку эканамічнымі прэтэнзіямі да кіраўніцтва прадпрыемства, як таго і патрабуе беларускае заканадаўства. «Новага дырэктару не патрэбныя ні інжынерныя, ні эканамічныя, ні сацыяльныя паляпшэння работы заводу». Але канчае Юрый Гашаў сваю прамову словамі «Жыве Беларусь!».
Ігар Бутоўскі, працаўнік ААТ «Нафтан» завод «Палімір», таксама заявіў пра сваё далучэнне да агульнанацыянальнай забастоўкі. Стаж працы на прадпрыемстве ў яго 24 гады. «Закон не выконваецца, а перакульваецца з ног на галаву», – сказаў Ігар Бутоўскі ў сваёй прамове.
Сёння стала вядома пра першага стачкамаўца на «Горадняпрамбуд». Гэта каменшчык Чарняк (імя невядомае), ён далучыўся да забастоўкі 4 снежня. Пра гэта «Белсату» паведамілі чытачы.