Генпракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў экс-прэзідэнту Віктару Януковічу і шэрагу чыноўнікаў былой адміністрацыі пра новыя падазрэнні ў справе расстрэлу на Майдане ў лютым 2014 году, піша BBC.
Акрамя Януковіча, цяпер у злачынствах падазраюцца экс-міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка, ягоны былы намеснік Віктар Ратушняк, экс-старшыня Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка са сваім былым намеснікам Уладзімірам Тоцкім, а таксама экс-старшыня кіеўскага АМАП Пятро Фядчук.
Гэтых былых высокапастаўленых чыноўнікаў падазраюць у:
Да таго, Генпракуратура неаднаразова заяўляла пра тое, што гатовая ў судовым парадку даказаць факт дзяржаўнай здрады з боку Януковіча. Гэтае падазрэнне Луцэнка прад’явіў экс-прэзідэнту ў лістападзе 2016 году падчас суду над пяццю супрацоўнікамі «Беркута», якіх абвінавачвалі ў забойстве дэманстрантаў на Майдане. Тады Януковіч выступаў як сведка па відэасувязі з Растова, дзе дагэтуль хаваецца ад украінскага правасуддзя.
КА, belsat.eu