Новыя дэпутаты пачнуць працаваць 6 снежня


Першая сесія абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла 18 лістапада старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

ЦВК назвала прозвішчы новых дэпутатаў. Апазіцыі сярод іх няма

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збяруцца на першае пасяджэнне ў 10:00, а чальцы Савету Рэспублікі – у 14:00, піша БелТА.

Афіцыйныя вынікі выбараў ЦВК падвядзе 22 лістапада.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары