Новы від слімакоў назвалі ў гонар Грэты Тунбэрг

Новы від слімакоў. Фота Pierre Escoubas / bdj.pensoft.net

Новы від слімакоў, які выявілі навукоўцы, быў названы ў гонар шведскай экаактывісткі Грэты Тунбэрг. Пра гэта паведамляе «Biodiversity Data Journal».

Адкрыты ў Брунэі від слімакоў атрымаў назву Craspedotropis gretathunbergae.

Новы від належыць да сямейства цыклафарыдаў. Ён вельмі адчувальны да засухі, гранічных значэнняў тэмператураў і выраджэння лясоў. З улікам таго, што гэтыя слімакі з вялікай верагоднасць будуць цяжка перажываць змены клімату, іх вырашылі назваць у гонар экаактывісткі.

https://belsat.eu/news/u-gonar-grety-tunberg-nazvali-novy-vid-zhukou/

Раней у гонар Грэты Тунбэрг назвалі новы від жукоў. Нядаўна апісаныя Nelloptodes gretae належаць да групы самых маленькіх з вядомых жывёлін, якія не з’яўляюцца паразітамі.

Таксама шведская школьніца трапіла на вокладку ўплывовага амерыканскага выдання «Time».

https://belsat.eu/news/time-nazvau-chalavekam-goda-shvedskuyu-shkolnitsu/

Таксама 16-гадовая экалагічная актывістка была абвешчаная лаўрэаткай прэміі «За правільны лад жыцця», вядомай таксама як «Альтэрнатыўная Нобэлеўская прэмія».

Дзяўчына стала вядомая свету пасля шэрагу адзіночных пікетаў супраць ігнаравання праблемы змянення клімату.

https://belsat.eu/news/gretu-tunberg-uganaravali-alternatyunaj-nobeleuskaj-premiyaj/

МГ belsat.eu

Hавiны