Новае выданне "Відзьмо-невідзьмо" пра U2, Джоў Пэры і Алэніс Морысэт


Чытайце тэкст і глядзіце відэа апошняга выдання праграмы Сяргея Філімонава. Падаем словы вядоўцы «Відзьмо-невідзьмо» ніжэй.

Вядомае прыслоўе пра «старога сябра, які лепшы за новых дваіх» вызначае сутнасць і змест гэтай нашай рубрыкі. Як бы там ні было, але сюжэт пра гурт «The Doors» зрабіўся ў нас найпапулярнейшым у гэтым штодзённым фармаце.

Таму я абавязкова буду рыхтаваць калі не адзін матэрыял, дык цэлы шэраг вестак, як сёння. Згадаем зараз і Алэніс Морысэт, і гурт «U2», і Джо Пэры, гітарыста з «Aerosmith», які нядаўна атрымаў «Прыз імя Леса Пола».

«Уручаю гэты прыз чалавеку», – кажа Джоні Дэп, – «які ёсць адным з найлепшых гітарыстаў у свеце. Ён тэхнічна дасканалы, унікальны музыкант, ён – мой герой».

Джоні быў фанам гурта «Aerosmith», калі быў падлеткам. Цяпер жа яны – Джоні Дэп і Джо Пэры разам з Элісам Купэрам склалі гурт «Hollywood Vampires».

Дэпу цяпер 53, Джо Пэры – 66 гадоў.

Джо, як вядома, уваходзіць у топ-100 найлепшых гітарыстаў у свеце. Ён – нязменны ўдзельнік гурта «Aerosmith» з пачатку 1970-х, а з 2015-га таксама грае ў гурце «Hollywood Vampires». «Aerosmith» жа сёлета едзе ў сусветны развітальны тур.

Наступная вестка датычыцца спявачкі Алэніс Морысэт, якая не так даўно спраўляла 20-годдзе славы і ейнага найпапулярнейшага альбома.

Цяпер Алэніс 42, бачым яе з мужам. Яны ў шлюбе цягам 6 гадоў. Нядаўна высветлілася, што папярэдні менеджар Джонатан Шварц абакраў спявачку. За 4 гады працы ён сцягнуў каля $ 5 млн. Грошы пайшлі на казіно, прыгожае жыццё і экзатычныя вандроўкі. Напачатак лютага абвесцяць прысуд.

«Здаецца, што гэта было ўчора», – кажа спявачка пра пік сваёй славы, – «што прайшло хвілін 20, але насамрэч мінула ўжо 20 гадоў. Як хутка ляціць час».

Што ж, яна зарабіла ў юнацтве шмат і тое, што грошы згубіліся цяпер, адшукаў ужо новы менеджар. Што тут скажаш. Добра быць маладым, здаровым і заможным.

І яшчэ адна значная вестка для аматараў гурта «U2». З траўня каманда распачынае асаблівы канцэртны тур. Упершыню яны збіраюцца выконваць цалкам іхны папулярны альбом «The Joshua Tree» – «Дрэва Джошуа». Яго рэліз быў 30-годдзе таму і за гэты тэрмін альбом прадалі па планеце накладам больш чым 25 млн асобнікаў.

Канцэрты адбудуцца на вялікіх стадыёнах. Спачатку ў Амерыцы, а з 8-га ліпеня ў еўрапейскіх сталіцах. Квіткі паступілі ў продаж у другой палове студзеня.

Чытайце таксама:

Стужка навінаў