Ноччу на Новы год чакаюцца дажджы


31 снежня чакаецца пераважна хмарнае надвор’е. А вось ноччу, раніцай і днём на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, мокры снег, паведамляе Белгідрамет.

Ноччу і раніцай 31 снежня сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд, а на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад – 2 да + 3 градусаў, днём чакаецца ад 0 да + 5.

1 студзеня ноччу і раніцай снег, слабая мяцеліца; днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад нуля да мінус пяці, днём ад трох марозу да трох градусаў цяпла.

2 студзеня воблачна з праясненнямі. У асобных раёнах пройдуць невялікі кароткачасовы мокры снег, дождж. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ад пяці градусаў марозу да аднаго цяпла. Днём прагназуецца ад мінус аднаго да плюс пяці градусаў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў