Ніно Катамадзэ – беларусам: Трымайцеся, я люблю вас


Грузінская джазавая спявачка і кампазітар Ніно Катамадзэ выказала словы падтрымання беларусам і пажадала ім да канца змагацца за сваю свабоду. Артыстка звярнулася да belsat.eu з просьбай распаўсюдзіць ейны зварот:

Мая сардэчная падтрымка беларускаму народу. Зычу сілаў і да канца змагацца за сваю свабоду. За правільнае жыццё, за заўтрашні дзень. Каб у 21 стагоддзі чалавек ніколі не адчуваў сябе прыніжаным. Каб быў баланс і гармонія, каханне, а не бязлітаснасць і жорсткасць, якая цяпер адбываецца ў Беларусі.

Я ўпэўненая, што шчыры, добры, адкрыты народ, які хоча жыць годна і жыць для сваіх дзяцей, абавязкова знойдзе сілу аб’яднацца і сказаць сваё годнае слова. Трымайцеся, я вас люблю.

Ніно Катамадзэ – вядомая грузінская спявачка, суддзя ўкраінскага шоу «Х-фактар». У 2019 на фоне антырасейскіх акцыяў у Тбілісі яна адмовілася ад выступаў у Расеі, назваўшы краіну акупантам, а Уладзіміра Пуціна – ворагам. Выказвала падтрыманне Украіне ў агрэсіі Расейскай Федэрацыі ў Азоўскім моры.

ДР/ТП belsat.eu

Стужка навінаў