Міністэрства адукацыі пазбавіла Ліцэй БДУ некаторых «прывілеяў» у правілах прыёму


Выданне dev.by паведамляе, што 8 снежня набыла моц пастанова Міністэрства адукацыі № 243, якая карэктуе правілы прыёму ў ліцэі.

Іспыты ва ўсе ліцэі будуць праходзіць у аднолькавыя тэрміны – з 16 чэрвеня па 1 ліпеня. Раней іх праводзілі з 16 да 21 чэрвеня, а Ліцэй БДУ мог праводзіць іспыты раней, з 10 да 31 траўня.

Цяпер іспыты будуць адбывацца толькі ў пісьмовай форме, хаця раней дапускалася вусная, а таксама спалучэнне вуснай і практычнай формаў. Заданні і крытэры для ацэнкі іх выканання будзе распрацоўваць Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Раней іх рыхтавалі аддзелы адукацыі аблвыканкамаў і Менгарвыканкаму, а для ліцэю БДУ – сам БДУ.

Залічваць у ліцэі будуць толькі тых, хто атрымае станоўчыя адзнакі – ад 6 балаў і вышэй. Раней гэта не рэгулявалася і тэарэтычна можна было паступіць, маючы адзнаку па нейкім з іспытаў, ніжэйшую за 6 балаў.

Аб’ектыў
Як спыніць дэградацыю адукацыі
2021.08.25 23:09

РР belsat.eu

Стужка навінаў