«Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці». У ЗША паведамілі, што сочаць за здароўем Калеснікавай


Улады ЗША адрэагавалі на паведамленні пра шпіталізацыю ў рэанімацыю адной з лідарак пратэстаў 2020 года, палітзняволенай Марыі Калеснікавай.

Марыя Калеснікава
Марыя Калеснікава.
Фота: СЛ / «Белсат»

«Рэжым у Беларусі нясе поўную адказнасць за здароўе і самаадчуванне Марыі Калеснікавай і 1440 іншых палітвязняў. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасці», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартаменту ЗША Нэд Прайс.

Таксама і амбасада ЗША ў Беларусі заявіла, што ўважліва сочыць за паведамленнямі пра раптоўную шпіталізацыю Марыі Калеснікавай:

«Мы спадзяёмся, што яна атрымае поўную і якасную медычную дапамогу і хутка ачуняе. ЗША і далей маюць намер прыцягнуць да адказнасці службовых асобаў рэжыму, якія парушаюць правы чалавека».

Абноўлена
Палітзняволеная Марыя Калеснікава ў рэанімацыі
2022.11.29 19:13

Як стала вядома, брыгада хуткай 28 лістапада даставіла Марыю Калеснікаву з калоніі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Гомлі з хірургічнай паталогіяй. 28 лістапада ёй зрабілі аперацыю. Цяпер яна ў рэанімацыі ў стабільна цяжкім стане з паляпшэннем. 30 лістапада яе мусяць перавесці ў хірургічнае аддзяленне. Адваката ўжо тройчы за апошні час не дапусцілі да яе.

Раней стала вядома, што Калеснікава застаецца ў штрафным ізалятары. Праўда, не было інфармацыі, з якога дня і на які тэрмін яе туды змясцілі. У адміністрацыі калоніі пра шпіталізацыю нічога не сказалі.

Якуб Хруст belsat.eu

 

Стужка навінаў