Затрыманыя топ-менеджары сеткі крамаў «Суседзі» на волі


На волю выйшлі топ-менеджары гандлёвай сеткі «Суседзі», у тым ліку саўладальнік і дырэктар кіроўнай кампаніі Вадзім Аванесаў. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».

Вадзім Аванесаў.
Фота: Армяне Беларуси / Facebook

У якім статусе выпусцілі топ-менеджараў, невядома.

Hавiны
КДК распавёў пра арышт кіраўніка гандлёвай сеткі «Суседзі»
2022.10.24 19:52

Пра затрыманне кіраўніцтва «Суседзяў» стала вядома 22 кастрычніка. У медыях згадвалася толькі прозвішча Вадзіма Аванесава. Пазней пракуратура гораду Менску санкцыянавала выкарыстанне ўзяцце пад варту ў крымінальнай справе дырэктара кіроўнай арганізацыі «Суседзяў».

Саму справу паводле ч.2 арт.425 («Бяздзеянне службовай асобы») пачало менскае ўпраўленне ДФР КДК.

Як паведамляецца ў прэс-рэлізе Генпракуратуры, дырэктар ведаў аб дырэктыве Аляксандра Лукашэнкі наконт цэнаў, аднак «не прыняў належных і своечасовых захадаў для недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн». Гэта прывяло да пераацэнкі кошту тавараў у 100 крамах сеткі і росту рознічных цэн на не менш як 65 асартыментных пазіцыяў, сцвярджае следства.

Hавiны
Пракуратура ўхваліла арышт кіраўніка гандлёвай сеткі «Суседзі»
2022.10.27 14:17

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў