У Мазыры затрымалі маці дваіх непаўналетніх дзяцей


Ірына Гарашына.
Фота: «Вясна»

Нагодай для затрымання Ірыны Гарашынай стаў нібыта «сліў дадзеных» міліцыянтаў, паведамляе «Вясна».

Яе паклікалі ў міліцыю, каб аддаць тэлефон, але ў выніку затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК. Супраць Ірыны распачалі крымінальную справу па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных.

МУС паведаміў пра устаноўлены факт таго, што ў верасні мінулага года ў адным з Telegram-каналаў, прызнаным пасля экстрэмісцкім, яна публікавала персанальныя звесткі супрацоўнікаў міліцыі, размяшчала заклікі да пратэстнай дзейнасці.

У 35-гадовай Ірыны дома засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў