Святлана Ціханоўская адрэагавала на смерць беларускага добраахвотніка ва Украіне


Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў. Актывіст, былы палітвязень у Беларусі, абараняў Украіну з 2015 годзе. Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская выказала словы спачування ў сувязі з гібеллю беларускага ваяра.

Эдуард Лобаў.
Фота: Эдуард Лобаў / Вконтакте

Святлана Ціханоўская ў сваім Telegram-канале напісала, што даведалася пра гібель ва Украіне беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава. Абраная прэзідэнтка Беларусі ўзгадвае, што Эдуард Лобаў раней бараніў Беларусь, за што атрымаў статус палітвязня ў 2010 годзе.

«Ён цалкам адбыў свой тэрмін у адной з найгоршых турмаў Беларусі – івацэвіцкай калоніі «Воўчыя норы». Эдуард выйшаў на волю толькі праз 4 гады, бо адмаўляўся пісаць прашэнне на памілаванне».

«Мы не забудземся Эдуарда Лобава. Ён назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Эдуард Лобаў узяў у рукі зброю ў 2015 годзе, каб бараніць Украіну. Пасля нападу Расеі 24 лютага летась Эдуард Лобаў прымаў удзел у вызваленні Кіеўскай вобласці і Чарнобыля.

ВІДЭА
Ці зможа Украіна выбіць Расею з Крыма? Інтэрв’ю з палкоўнікам NATO
2023.01.20 16:01

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў