Прадпрымальнік і аўтар «Вікіпедыі» Марк Бернштэйн не выйшаў пасля 15 содняў зняволення


Беларускі прадпрымальнік і адмысловец у IT-галіне, найбольш вядомы як рэдактар расейскамоўнага раздзелу «Вікіпедыі» Марк Бернштэйн абвінавачваецца ў арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках (арт. 342 ч. 1 КК), паведамляе Наша Ніва.

Марк Бернштэйн.
Фота: viasnanazirae / Telegram

10 сакавіка 2022 года расейскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя дадзеныя Марка Бернштэйна і абвінаваціў яго ў парушэнні новага закону аб публікацыі фэйкавых навінаў. Канал заявіў, што рэдагаванне Бернштэйнам артыкулаў «Вікіпедыі» пра ўварванне Расеі ва Украіну парушае гэты закон.

11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў Бернштэйна ў Менску. Прарасейскія Telegram-каналы рэжыму Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бернштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюдзе «фэйкавай і антырасейскай» інфармацыі. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 содняў арышту паводле артыкулу 24.3 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэнняў Рэспублікі Беларусь («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў»).

З канца 2009 года да пачатку 2022 года Бернштэйн уваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў расейскамоўнай «Вікіпедыі», зрабіў больш за 200 000 рэдагаванняў.

Hавiны
Байцы ГУБАЗіКу затрымалі IT-спецыяліста і блогера Марка Бернштэйна
2022.03.11 14:19

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў