Ліцэй БДУ супольна з КДБ ладзяць культурніцка-патрыятычны конкурс


Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту разам з грамадскай арганізацыяй «Афіцэрскі сход Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» анансавалі правядзенне культурніцка-патрыятычнага конкурсу «Першыя сярод роўных», паведамляецца на сайце ліцэю.

Будынак КДБ у Менску.
Фота: БелТА / belta.by

З 1 кастрычніка да 10 снежня 2022 года КДБ разам з ліцэем БДУ правядуць конкурс «Першыя сярод роўных». Культурніцка-патрыятычны конкурс ладзіцца ў шасці намінацыях. Удзельнікам прапаноўваюць стварыць «Графічны раман (комікс)», «Віруснае відэа», узяць удзел у намінацыях «Літаратура», «Музыка», «Харэаграфія», «Дыджытал рашэнне».

У межах гэтых намінацыяў удзельнікам прапаноўваюць намаляваць комікс пра Фелікса Дзяржынскага, стварыць станоўчы вобраз працаўніка КДБ у відэасюжэтах ці музычных роліках.

Вынікі конкурсу агучаць да канца года. Пераможцы ў кожнай намінацыі атрымаюць дыплом і 2500 рублёў.

Hавiны
Кіраўнік МУС распавёў пра новыя падраздзяленні сілавікоў
2022.11.25 10:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў