Беларусы Варшавы ўсклалі кветкі ў гонар паўстанцаў Каліноўскага


Беларусы Варшавы прынеслі кветкі да манументу, дзе напярэдадні дэлегацыі Польшчы, Літвы і Украіны афіцыйна ўшанавалі 160-годдзе паўстання Кастуся Каліноўскага. Акцыя адбылася пасля таго, як у пасланні прэзідэнта Украіны беларусаў не згадалі сярод удзельнікаў паўстання 1863 года.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Ва ўрачыстасцях у Варшаве да 160-годдзя пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага (або Студзеньскага паўстання) узялі ўдзел прэзідэнты Польшчы і Літвы, прысутнічала беларуская дэлегацыя.

Польскі лідар у сваёй заяве некалькі разоў згадаў нашую краіну. Анджэй Дуда вітаў «прадстаўнікоў вольнай, незалежнай і суверэннай Беларусі на чале са спадарыняй Святланай Ціханоўскай».

«Я веру, што ў Беларусі таксама будуць панаваць свабода, дэмакратыя і воля да самавызначэння, што беларускі народ дачакаецца сваёй свабоды ў мірнай барацьбе за тое, што яму аб’ектыўна належыць: права на абсалютнае самавызначэнне на ўласнай зямлі», – сказаў Дуда.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа назваў паўстанне барацьбою супраць «намаганняў маскоўскага царызму ізаляваць і канчаткова падпарадкаваць польскі, літоўскі, беларускі і ўкраінскі народы».

А прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пра Беларусь «забыў». Ягоны ліст прачытаў амбасадар Васіль Зварыч.

«Студзеньскае паўстанне паскорыла нацыянальнае адраджэнне і вызваленчы рух на тэрыторыі сучасных Украіны, Польшчы і Літвы. Тагачасныя падзеі загартавалі свабодалюбства і цвёрдасць духу нашых народаў. Сёння, аддаючы даніну павагі Студзеньскаму паўстанню, мы адчуваем адзінства і асаблівую гістарычную сувязь з нашымі продкамі, якія тады мужна адстойвалі свабоду і незалежнасць», – цытуе заяву агенцтва PAP.

Праўда, на пачатку прамовы дыпламат павітаў «прадстаўнікоў беларускага народу».

Пазіцыя ўкраінскага боку выклікала дыскусіі сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Журналіст і публіцыст Сяргей Навумчык на гэты конт кажа: «У сітуацыі, калі які заўгодна крок супраць Лукашэнкі можа справакаваць ці быць нагодаю для непасрэднага ўступлення Узброеных сілаў Беларусі ў вайну, такая асцярожнасць можа ўспрымацца як прагматызм, прадбачлівасць. Realpolitik, спадарыні і спадары. Аднак такая пазіцыя, чым бы яна ні тлумачылася, у ідэалагічным сэнсе падмацоўвае таго, каго Кіеў справядліва лічыць сваім галоўным ворагам, – Крэмль з яго «русским миром».

Меркаванні
Нашыя спрэчкі «з-пад шыбеніцы»
2023.01.24 18:10

AA belsat.eu

Стужка навінаў