Справа Соф'і Сапегі перададзена ў пракуратуру. Яе абвінавачваюць па сямі артыкулах


Следчы камітэт завяршыў расследаванне крымінальнай справы супраць расяянкі Соф’і Сапегі. Дакументы справы перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Да суда Соф’я Сапега застанецца пад хатнім арыштам.

Сафія Сапега.
Фота: sapega_sofia_/ Instagram

Сапезе прадʼяўлена абвінавачанне па сямі артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130);
  • арганізацыя гвалту і пагрозаў ужывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органа ўнутраных справаў (ч. 4 арт. 16 і арт. 364);
  • арганізацыя ўздзеяння на супрацоўніка органаў унутраных справаў з мэтай змены характару яго законнай дзейнасці (ч. 4 арт. 16 і арт. 365);
  • арганізацыя гвалту і пагрозы гвалтам, знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі (ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 366);
  • арганізацыя пагрозы забойствам, гвалтам, знішчэннем і пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да суддзяў і іх блізкіх (ч. 4 арт. 16 і арт. 389)
  • арганізацыя перашкоды законнай прафесійнай дзейнасці журналіста, прымусе яго да адмовы ад распаўсюджвання інфармацыі, учыненай з ужываннем гвалту (ч.4 ст.16 і ст.198);
  • наўмысныя незаконныя зборы і распаўсюджванне інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных іншай асобы без яе згоды, якія прывялі да прычынення істотнай шкоды правам пацярпелага (ч.1 і 2 арт.203-1).

Соф’я Сапега была затрыманая 23 траўня разам з Раманам Пратасевічам у менскім аэрапорце пасля прымусовага прызямлення самалёта «Ryanair». Пасля затрымання Сапегу трымалі ў СІЗА, а з канца чэрвеня перавялі пад хатні арышт.

Hавiны
Авіядыспетчар з Менску збег у Польшчу і раскрыў дэталі аперацыі КДБ па пасадцы самалёта «Ryanair» з Пратасевічам
2021.12.08 22:41

АД, belsat.eu

Стужка навінаў