З пачатку вайны ва Украіне загінулі 115 дзяцей, больш за 140 – параненыя


Офіс генеральнага пракурора Украіны падае звесткі аб ваенных злачынствах, зафіксаваныя на дзень 20 сакавіка, паведамляе УНІАН.

Вайсковыя злачынствы Расейскай Федэрацыі ва Украіне. Крыніца: Офіс генеральнага пракурора Украіны

Згодна з інфаграфікай, складзенай Офісам, з пачатку поўнамаштабнага нападу Расеі на Украіну 24 лютага былі забітыя 115 дзяцей. Больш за 140 – параненыя.

Агулам Украіна зарэгістравала 2034 вайсковыя злачынствы, з іх большасць – паводле арт. 438 Крымінальнага кодэксу Украіны: «Парушэнне законаў вайны».

Hавiны
«Людзі – у апакаліптычных умовах». Еўракамісія папярэдзіла пра пагрозу голаду ва Украіне
2022.03.19 11:16

Таксама зафіксавана 1327 злачынстваў супраць нацыянальнай бяспекі.

У крымінальнай справе аб агрэсіі з боку Расейскай Федэрацыі 76 падазраваных – прадстаўнікоў вайскова-палітычнага кіраўніцтва РФ.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў