Украіна забараніла музыку і кнігі з Расеі, Малдова – навіны


Малдова і Украіна працягваюць пазбаўляцца ад расейскай інфармацыйнай прадукцыі, пакуль Расея вядзе захопніцкую вайну ва Украіне.

19 чэрвеня Вярхоўная Рада Украіна забараніла расейскую музыку ва ўкраінскіх медыях і грамадскай прасторы. За такое рашэнне прагаласавалі 303 дэпутаты, паведамляе народны дэпутат Яраслаў Жалязняк.

Таксама 306 дэпутатаў падтрымалі забарону імпарту і распаўсюду кніг і іншай выдавецкай прадукцыі з Расеі і Беларусі.

Аналітыка
«Тут месца нашым сучасным героям». У адказ на вайну Украіна пазбаўляецца ад рэшткаў «русского мира»
2022.04.19 13:07

А ў Малдове забароняць трансляцыю расейскіх тэленавінаў. Адпаведны закон падпісала прэзідэнтка краіны Мая Санду, піша NewsMaker.md.

«На наступным тыдні закон уступіць у сілу, і пакаранне за прапаганду будзе значна больш жорсткім», – паінфармавала кіраўніца Рады тэлебачання і радыё Ліліяна Віцу.

Цяпер у Малдове забароненыя палітычныя ці ваенныя навіны і праграмы з краінаў, якія не ратыфікавалі Канвенцыю аб трансгранічным тэлебачанні, у тым ліку з Расеі. З уступленнем у сілу гэтага закону праграмы больш не будуць транслявацца ў эфірных сетках.

Таксама закон уводзіць паняцце дэзынфармацыі, якое прадугледжвае нашмат больш жорсткія санкцыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў