Медыкі заклікаюць берагчыся падчас зімовых забаваў


У Беларусі выпаў першы снег. З пачаткам зімовага сезону медыкі нагадваюць, што кожны год у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры неўралогіі і нейрахірургіі ў зімовы перыяд фіксуюць дзясяткі зваротаў па медычную дапамогу дзецям, якія ездзілі з горак. Лекары заклікаюць памятаць пра бяспеку.

В Минске впервые выпал снег
У беларускай сталіцы ўпершыню выпаў снег. Менск, Беларусь. 23 лістапада 2021 года.
Фота: ПБ / Белсат

Зімовыя забавы могуць стаць прычынаю няшчасных выпадкаў, калі не выконваць правілы бяспекі. Кожны год у зімовы перыяд лекары ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі фіксуюць дзясяткі зваротаў па медычную дапамогу.

Дзеля прафілактыкі дзіцячага траўматызму лекары нагадваюць асноўныя правілы зімовых забаваў:

  • падымацца на горку варта толькі ў месцы, абсталяваным прыступкамі:
  • не з’язджаць, пакуль не адышоў у бок папярэдні чалавек;
  • не затрымвацца ўнізе;
  • не перабягаць лядовую дарожку;
  • не катацца, стоячы на ​​нагах;
  • не зʼязджаць спінай ці галавой наперад;
  • не з’язджаць з горак з няроўным пакрыццём;
  • калі нельга пазбегчы сутыкнення з перашкодай, паспрабаваць заваліцца на бок або адкаціцца ў бок ад ледзяной паверхні;
  • неадкладна надаць першую дапамогу пацярпеламу, паведаміць пра гэта ў экстраную службу праз тэлефон 103.

Бацькам жа варта памятаць, што з малымі дзецьмі не варта ісці на перапоўненую горку. Абавязкова трэба сачыць за дзіцем і навучыць дзіця правільна падаць.

Аб’ектыў
Колькасць студэнтаў у Беларусі імкліва падае
2022.11.17 22:04

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў