Дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы выказалася аб сітуацыі вакол грамадскіх дзеячаў польскай дыяспары.
Гаворка ідзе пра грамадскую дзяячку польскай меншасці ў Беларусі Анджэліку Борыс, журналіста і актывіста Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, кіраўніцу лідскай філіі незалежнага Саюзу палякаў у Беларусі Ірэну Бярняцкую, дырэктарку грамадскай школы пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыю Цішкоўскую і дырэктарку польскай школы ў Берасці Ганну Панішаву.
«Рознымі шляхамі да мяне дайшлі звесткі, што Анджэліцы Борыс прапаноўвалі вызваленне ўзамен на згоду аб дэпартацыі з Беларусі. Яна адмовілася.
Імаверна, што такую ж прапанову атрымаў і Анджэй Пачобут і таксама адмовіўся. Тут я магу сказаць толькі «Ганьба!», – паведамляе на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы.
«Ірэна Бярнацкая не сказала ні «так», ні «не», Марыя Цішкоўская была гатовая пагадзіцца. Бадай, Ганна Панішава перабывае ў кепскім фізічным і псіхічным стане».
На жаль, складана даведацца больш: адвакаты змушаныя маўчаць пад жорсткім патрабаваннем нераспаўсюду, перапіска часта не даходзіць.Такога абыходжання са зняволенымі не было нават у Польшчы падчас ваеннага стану!!!»
МГМ, belsat.eu