Кватэру Ціханоўскага ў Менску выставілі на аўкцыён


На аўкцыёне па продажы маёмасці «БелЮрЗабеспячэння» выставілі трохпакаёвую кватэру ў Менску на пр. Незалежнасці 137/2. У апісанні лоту пазначана: «даўжнік – Ціханоўскі Сяргей Леанідавіч» і таму выстаўлена на продаж па кошце ніжэй за рынкавы, заўважыла «Салідарнасць».

Кватэра Сяргея Ціханоўскага, якую выставілі на аўкцыён.
Фота: e-auction.by

Трохпакаёвая кватэра агульнай плошчай 66 м кв. выстаўлена на аўкцыён з пачатковым коштам лота – 214 860 рублёў (амаль 77 тысяч долараў).

У кошт лота ўваходзіць: «убудаваная секцыйная мэбля для кухні з варачнай панэллю gorenje, ракавінай і змяшальнікам, з сістэмай ачысткі вады, убудаваная шафа купэ са МДФ, вітрына са шкла і 2-х люстэркаў».

Кватэра Сяргея Ціханоўскага, якую выставілі на аўкцыён.
Фота: e-auction.by
Кватэра Сяргея Ціханоўскага, якую выставілі на аўкцыён.
Фота: e-auction.by

У жылля ёсць «абмежаванні ў распараджэнні нерухомай маёмасцю», якія, як абяцаюць прадаўцы, «будуць знятыя аддзелам прымусовага выканання па выніках продажу лота». Таксама пазначана, што «ў кватэры маюцца зарэгістраваныя асобы, у тым ліку непаўналетнія».

Аўкцыён павінен стартаваць 6 сакавіка.

У верасні мінулага года Святлана Ціханоўская паведамляла, што іх з Сяргеем менскую кватэру арыштавалі. У ёй апісалі ўсё – аж да акварэльных фарбаў дзяцей – каб прадаць і сабраць грошай у казну, пісала тады Святлана Ціханоўская

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў