На сайце Міністэрства аховы здароўя Беларусі з’явілася мапа пунктаў вакцынацыі ад COVID-19.
Паведамляюць, што на мапе пазначаныя больш за 850 пунктаў, дзе можна зрабіць прышчэпку. Акрамя месцазнаходжання, прысутнічае інфармацыя пра час працы і тэлефон для запісу.
Эпідэмічная сітуацыя ў Беларусі цяпер моцна пагоршылася, насіце маскі ў грамадскіх месцах і, калі магчыма, прайдзіце вакцынацыю.
МГМ, belsat.eu