Сілавікі сабралі ў людзей за данаты больш як $ 356 тыс. «добраахвотных ахвяраванняў»


У 2024-м сілавікі ў Беларусі пад пагрозай рэпрэсіяў сабралі ў людзей, якія рабілі данаты, больш за $ 356 тыс. «добраахвотных ахвяраванняў». Пра гэта хваляцца самі сілавікі.

беларускія рублі
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Сцяпан Цюшкевіч / 1prof.by

Сцвярджаецца, што грошы перавялі дзяржаўным сацыяльным і медычным установам ($ 120 тыс. толькі Мсціслаўскай спецыяльнай школе-інтэрнату).

Як паведамляе УУС Менскага аблвыканкаму, сёлета выявілі 260 асобаў, якія «ажыццявілі пераводы грашовых сродкаў на рахункі экстрэмісцкіх фармаванняў на агульную суму больш за 5000 долараў ЗША». Яны і мусілі ахвяраваць значна большыя сродкі сілавікам. У некаторых выпадках «выкуп» у сотні разоў перавышае данат. У шэрагу выпадкаў гэтых людзей судзяць.

Разам з тым у «By_Help» заяўляюць, што выплата адкупных не гарантуе адсутнасці крымінальнага пераследу ў будучыні.

«Мы атрымліваем далейшыя паведамленні, што тым, хто данаціў «ByPol» або рэгулярна і шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму – гэта да пятнаццаці гадоў турмы. Сёння стала вядома пра чарговы выпадак, калі чалавеку, які рабіў данаты, шыюць менавіта такі артыкул. Пры гэтым спачатку з вас паспрабуюць зрубіць грошай, а потым усё адно пасадзяць», – падкрэсліваецца ў заяве ініцыятывы.

У «By_Help» таксама нагадваюць пра сумную гісторыю айцішніка, які заплаціў $ 775 тыс. адкупных, трапіў у турму на 3 гады і цяпер рызыкуе атрымаць 15.

«By_Help» падкрэслівае, што для тых, хто данаціў «ByPol» або іншым фондам дапамогі, адзіны спосаб заставацца ў бяспецы – выезд з Беларусі.

Hавiны
Сілавікі прымусілі беларусаў заплаціць за данаты каля $ 11,5 млн
2024.02.16 16:11

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў