У цэнтры Стамбулу на вуліцы Істыкляль адбыўся выбух. Прычыны здарэння пакуль невядомыя. Медыі паведамляюць пра тое, што ў выніку выбуху шмат пацярпелых.
На вуліцы Істыкляль у цэнтры Стамбулу адбыўся магутны выбух. На месца здарэння накіраваліся мноства выратавальнікаў, паліцэйскіх і медычных брыгадаў.
Нарады паліцыі зладзілі захады бяспекі на вуліцы. На тэрыторыю не дапускаюць грамадзянаў. Прычына выбуху пакуль невядомая.
Паведамляецца, што ў выніку выбуху шмат пацярпелых. Паводле «Reuters», адзін чалавек загінуў.
«Паводле папярэдніх звестак, у выніку выбуху на вуліцы Істыкляль 4 чалавекі загінулі і 38 атрымалі раненні», – напісаў у сваім Twitter губернатар Стамбулу Алі Ерлікая.
Алена Аляксандрава belsat.eu