Еўразвяз на паўгода працягнуў санкцыі супраць расейцаў, адказных за вайну ва Украіне


Рада Еўразвязу 13 сакавіка 2023 года прыняла рашэнне падоўжыць на шэсць месяцаў абмежавальныя меры ў дачыненні да асобаў, адказных за падрыў або пагрозу тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Санкцыі прадугледжваюць абмежаванне паездак фізічных асобаў, замарожванне актываў і забарону на прадстаўленне грашовых сродкаў або іншых эканамічных рэсурсаў уключаным у спіс фізічным і юрыдычным асобам. У спісе – 1473 фізічныя асобы і 205 – юрыдычных.

Пасля 24 лютага 2022 года ў адказ на ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны ЕЗ масава пашырыў санкцыі супраць Расеі з мэтай істотнага аслаблення эканамічнай базы Расеі, пазбаўлення яе важных тэхналогіяў і рынкаў збыту і значнага абмежавання яе здольнасці весці вайну.

У высновах Рады ЕЗ ад 9 лютага 2023 года Еўразвяз зноў заявіў пра сваё рашучае асуджэнне агрэсіўнай вайны Расеі супраць Украіны, якая з’яўляецца грубым парушэннем Статуту ААН і прынесла вялізныя пакуты і разбурэнні Украіне і яе народу.

Расея павінна неадкладна спыніць сваю жорсткую вайну, а Еўразвяз будзе непахіснай падтрымкай Украіны столькі часу, колькі спатрэбіцца, і застанецца непахісным у сваёй падтрымцы суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, падкрэслівае Рада ЕЗ.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў