МЗС Літвы: Пашпарт іншаземца будуць выдаваць толькі тым, каго пераследуе рэжым


У Міністэрстве замежных справаў Літвы заявілі, што пашпарт іншаземца будзе выдавацца не ўсім беларусам, а толькі тым, хто знаходзіцца ў апазіцыі да рэжыма Лукашэнкі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: la.mfa.lt

«Пазіцыя Міністэрства ўнутраных спраў у тым, што пашпарты іншаземцаў павінны выдавацца тым асобам, якія пацярпелі або падвяргаюцца пераследам з боку рэжыму. Для таго каб гэты працэс працаваў, павінны быць механізм, у якім удзельнічалі б і Міністэрства замежных спраў, і Дэпартамент дзяржбяспекі», – адзначыла міністарка замежных справаў Агне Білатайце.

Прадстаўніца МЗС падкрэсліла, што ў планах падаўжэнне дзеяння гэтага дакумента з аднаго года да 3 гадоў, дадаўшы, што ўжо ёсць адпаведныя заканадаўчыя змены, «якія будуць зарэгістраваныя ў найбліжэйшы час».

Нагадаем, што раней у літоўскім Дэпартаменце міграцыі адзначалі, што беларусы, якія ўцякалі ад рэжыму Лукашэнкі, змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў. Але, паводле іх словаў, гэта датычыць толькі тых, хто не можа вярнуцца ў Беларусь з палітычных ці гуманітарных прычынаў.

Таксама Народныя амбасады Беларусі пры ўдзеле Офісу Святланы Ціханоўскай і Аб’яднанага пераходнага кабінета стварылі сайт pashpart.org, на якім можна знайсці падрабязныя інструкцыі аб парадку атрымання праязнога дакументу замежніка са спасылкамі на законы 29 краінаў, у якіх існуе такая магчымасць.

Hавiны
З’явіўся сайт з інфармацыяй аб пашпартах іншаземца, якія беларусы могуць атрымаць у розных краінах
2023.09.11 21:06

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў