Галоўнае следчае ўпраўленне распачало дзве крымінальныя справы па факце абрынання 8 студзеня мосту на Нямізе ў Менску, перадае, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту Беларусі.
Удакладняецца, што крымінальныя справы заведзеныя за парушэнне праектаў, абавязковых для выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў (ч.1 арт. 305) і за службовую нядбайнасць (ч.2 арт. 428). Крымінальныя справы злучаныя ў адно судаводства.
Следчы камітэт паведамляе, што працягвае дапытваць службовых асобаў арганізацыяў, якія ажыццяўлялі абслугоўванне пуцеправода. Будуць прызначаныя комплексныя тэхнічныя ды іншыя экспертныя даследаванні.
Пешаходная частка мосту праз вуліцу Няміга абрынулася ўначы 8 студзеня. Ніхто не пацярпеў.
ЗК belsat.eu