Беларускую асацыяцыю журналістаў абвясцілі «экстрэмісцкім фармаваннем»


Улады Беларусі прызналі Беларускую асацыяцыю журналістаў «экстрэмісцкім фармаваннем». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пасведчанне ад БАЖ. 28 лютага 2021.
Фота: ТК / Белсат

Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 28 лютага.

Беларуская асацыяцыя журналістаў – добраахвотнае, недзяржаўнае, непартыйнае аб’яднанне грамадзян, якія займаюцца прафесійнай журналісцкай дзейнасцю альбо садзейнічаюць яе развіццю. БАЖ дзейнічае з восені 1995 года і з’яўляецца лаўрэатам шэрагу міжнародных узнагарод і прэміяў.

16 лютага 2021 года сілавікі ўварваліся дадому да кіраўнікоў БАЖ і ў офіс асацыяцыі. Таксама такія ператрусы прайшлі амаль па ўсёй краіне ў праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў. Паўторны ператрус і блакаванне офісу БАЖ адбылася 14 ліпеня, калі сілавікі ўзламалі дзверы ў офіс арганізацыі, правялі ператрус і апячаталі офіс. 27 жніўня Вярхоўны суд задаволіў іск Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Рашэнне аб ліквідацыі БАЖ асудзілі Міжнародная і Еўрапейская федэрацыі журналістаў, Еўрапейскі Звяз.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў