Сілавікі затрымалі дацэнта кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі ў Акадэміі навук Сяргея Гараніна. Раней паведамлялася, што там прайшлі «зачысткі» сярод супрацоўнікаў.
Пра затрыманне Сяргея Гараніна паведаміў яго знаёмы ў Facebook.
Абноўлена. Паводле звестак праваабаронцаў «Вясны», Гаранін ужо выйшаў на волю пасля 10 дзён арышту за «Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Сяргей Гаранін – намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытуту мовазнаўства імя Якуба Коласа дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Нядаўна «Наша Ніва» паведаміла пра «зачыстку» КДБ у Акадэміі навук, праз якую прайшлі мінімум 44 супрацоўнікі. Тады паведамлялася, што трох з іх затрымалі, але ў чым іх абвінавачваюць – невядома. Прозвішчы астатніх затрыманых і іх дакладная колькасць – невядомыя.
Алена Рувіна belsat.eu