Соф'і Сапезе прысудзілі 6 гадоў калоніі


Гродзенскі абласны суд вынес прысуд грамадзянцы Расіі і палітзняволенай Соф’і Сапезе, якую абвінавачвалі адразу паводле сямі артыкулаў Крымінальнага кодэксу, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Сафія Сапега.
Фота: ehu.lt

Апроч таго суд пастанавіў спагнаць з Сафіі Сапегі каля 175 тысячаў рублёў. З іх 167 500 – кампенсацыя маральнай шкоды «пацярпелым» і 7 488 – судовае мыта.

Нагадаем, Сафію затрымалі 23 траўня 2021 года разам з Раманам Пратасевічам — самалёт авіякампаніі Ryanair, у якім яны ляцелі, прымусілі зрабіць пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».

Аналітыка
Вырак агучылі ў закрытым рэжыме. Што трэба ведаць пра справу Пратасевіча і Сапегі
2022.05.06 11:20

Сафію Сапегу абвінавачвалі ў адміністраванні тэлеграм-каналу «Чорная кніга Беларусі», у якім публікуюцца асабістыя дадзеныя супрацоўніках сілавых ведамстваў. 25 траўня мінулага года дзяржаўныя каналы паказалі відэа, на якім Сапега прызналася, што яна была рэдактарам «Чорнай кнігі Беларусі».

Пасля затрымання дзяўчына пагадзілася на супрацу са следствам і нават выступала на дзяржаўным тэлеканале, а таксама напісала прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

З чэрвеня мінулага года дзяўчына знаходзілася ў Лідзе пад хатнім арыштам. Пасля абвяшчэння прысуду Сапега была ўзятая пад варту ў залі суда.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў